BE RU EN

Знішчальнікі NATO перахапілі 12 расейскіх вайсковых самалётаў паблізу Латвіі

  • 29.07.2015, 13:42

Сёння знішчальнікі паветранай паліцыі NATO падняліся на перахоп адразу 12 расейскіх вайсковых самалётаў паблізу Латвіі.

Пра гэта паведамляюць Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

«Знішчальнікі паветранай паліцыі 29 ліпеня перахапілі над Балтыйскім морам паблізу межаў Латвіі тры самалёты ўзброеных сіл РФ Ан-26, адзін Іл-76, чатыры Міг-31, чатыры Су-24», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, вайсковыя караблі і самалёты РФ з пачаткам канфлікту ва Украіне і абвастрэннем стасункаў паміж Захадам і РФ усё часцей фіксуюць паблізу паветраных і марскіх межаў Балтыі.

Пры гэтым паветраную і марскую прастору дзяржаў яны не парушаюць, аднак у выпадку самалётаў гаворка ідзе пра пагрозу для грамадзянскай авіяцыі.

У краінах Балтыі і Вялікабрытаніі неаднаразова заяўлялі, што палётамі сваіх самалётаў ля іх межаў Расея дэманструе сілу і тэстуе рэакцыю NATO.

Апошнія навіны