BE RU EN

Італія падтрымала стварэнне трыбунала ААН у дачыненні да катастрофы «Боінга» ў Данбасе

  • 29.07.2015, 12:05

Італія наважыла выступіць сааўтарам праекта рэзалюцыі аб стварэнні міжнароднага трыбунала ў дачыненні да катастрофы МН17.

Пра гэта паведамляе пасольства Украіны ў Італіі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Паводле вынікаў сумеснага дэмаршу пасольстваў Украіны, Аўстраліі, Бельгіі і Галандыі італьянскі бок абвясціў аб сваёй пастанове выступіць сааўтарам адпаведнага праекту рэзалюцыі з мэтай высвятлення ісціны і пакарання вінаватых у трагедыі, якая забрала жыцці блізу 300 чалавек», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, Украіна, Малайзія, Аўстралія, Нідэрланды і Бельгія заклікалі Раду бяспекі ААН тэрмінова стварыць трыбунал у дачыненні да катастрофы Боінга пад Данецкам. Прадстаўнікі МЗС РФ заявілі, што накладуць вета на рэзалюцыю аб стварэнні трыбунала.

Апошнія навіны