BE RU EN

Міхаіл Хадаркоўскі: Я ўпэўнены, што ведаю, хто забіў Барыса Нямцова

  • 29.07.2015, 9:43

Бізнэсовец і палітык Міхаіл Хадаркоўскі ў аўторак паведаміў, што на 80% упэўнены ў тым, хто забіў Барыса Нямцова.

Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала «Дождж».

«Я ўпэўнены, што я ведаю, хто ўчыніў гэтае злачынства. Іншая справа - гэта мая ўпэўненасць 80%. Аднак гэта тое, што для мяне дастаткова», - заявіў ён.

На ягоную думку, Нямцоў мог быць забіты ў выніку правакацыі «з боку каго-небудзь з сілавікоў у дачыненні да кадыраўцаў».

«Паводле стану на сённяшні дзень гэтая версія мае права на існаванне. Але гэта нічога не мяняе. Пастанову прымалі цалкам канкрэтныя людзі, на мой погляд, з атачэння Кадырава. Але гэта мой пункт гледжання», - паведаміў ён.

Аднак канкрэтных імёнаў Хадаркоўскі не назваў. Ён распавёў, што раней параіўся з людзьмі, якія «маюць большае права вызначаць, што цяпер агучваць», і было пастаноўлена, пакуль не агучваць канкрэтных імёнаў.

«Гэта людзі, блізкія да Барыса Нямцова, людзі, якія лепш за мяне інфармаваныя аб ходзе расследавання і якія садзейнічаюць таму, каб гэтае расследаванне не было спыненае. Калі яны мяркуюць, што гэта трэба пакуль прытрымаць, то гэта іх права», - дадаў ён.

Апошнія навіны