BE RU EN

Анатоль Байдачны: Нам з лёсаваннем вельмі пашанцавала

  • 28.07.2015, 20:36

Беларускі футбольны спецыяліст Анатоль Байдачны пракаментаваў лёсаванне кваліфікацыйнага раўнда ЧС-2018.

"Нам з лёсаваннем вельмі пашанцавала. Да нас прыедуць каманды высокага класа. Мы павінны заўсёды радавацца толькі ўдзелу. Да гэтага трэба ставіцца вельмі спакойна. Бо на чэмпіянат свету мы ўсё роўна не выйдзем.

У нас футбол цяпер знаходзіцца ў заняпадзе. Мы пабудавалі ўсяго адзін стадыён, і той - у лесе, так аб якім чэмпіянаце свету мы можам думаць? Футбалістаў добрых ўсё менш. А тыя нешматлікія гуляюць толькі ў беларускім чэмпіянаце. Таму давайце паставім задачу: проста пагуляць з добрымі камандамі і паказаць сябе. Ад гэтага трэба адштурхвацца", - цытуе Анатоля Байдачнага sb.by.

Апошнія навіны