BE RU EN

Дэпардзье забаранілі ўезд ва Украіну

  • 28.07.2015, 20:17

СБУ афіцыйна забараніла французскаму актору Жэрару Дэпардзье, які прыняў расейскае грамадзянства, уезд на тэрыторыю Украіны.

Пра гэта СБУ паведаміла ў адказ на запыт "Апострофа".

"23.07.15 наконт грамадзяніна Францыі і РФ Жэрара Дэпардзье была прынятая пастанова аб забароне яму ўезду ва Украіну тэрмінам на пяць гадоў у інтарэсах забеспячэння бяспекі нашай дзяржавы. На гэты момант матэрыялы знаходзяцца на апрацоўцы ў Дзяржаўнай памежнай службе", - адзначаецца ў паведамленні.

Міністэрства культуры Украіны ў пачатку ліпеня ўнесла Жэрара Дэпардзье ў чорны спіс дзеячаў культуры і мастацтва праз ягоныя цесных сувязі з расейскім урадам.

Жэрар Дэпардзье, які прыняў расейскае грамадзянства ў 2013 годзе, часта выказваў захапленне прэзідэнтам краіны Уладзімірам Пуціным. У той жа час ягоныя выказванні аб канфлікце, які працягваецца, на ўсходзе Украіны выклікалі абурэнне ўрада ў Кіеве.

Нагадаем, на мінулым тыдні актор зазірнуў у Беларусь. Праграма ў яго была насычаная. Так, беларускі дыктатар навучыў актора, які атрымаў расейскае грамадзянства, касіць траву. Таксама французскі актор падтрымаў увядзенне падатку на «дармаедства» у Беларусі.

Апошнія навіны