BE RU EN

Гарадзенскія мытнікі канфіскавалі два BMW за кантрабанду цыгарэт

  • 28.07.2015, 19:11

Два жыхары горада Гародні спрабавалі правезці 17 тысяч цыгарэт.

Жыхары Гародні на сваіх аўто маркі «BMW-523» спрабавалі перасекчы мяжу праз пункт пропуску «Прывалка» па зялёным калідоры.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ГАРАДЗЕНСКАЙ РЭГІЯНАЛЬНАЙ МЫТНІ

«У выніку сканавання аўтамабіляў аказалася, што акрамя падабенства транспартных сродкаў аднолькавым з'яўляецца і спосаб утойвання тавараў ад мытнага кантролю: у пустацелыя прасторы пад дэкаратыўнай панэллю задніх гукавых калонак, зробленных паміж задняй часткай кузава аўтамабіля і багажнікам, выяўленыя схаваныя ад мытнага кантролю тытунёвыя вырабы ў колькасці каля 17 тысяч штук цыгарэт», - гаворыцца ў паведамленні.

ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ГАРАДЗЕНСКАЙ РЭГІЯНАЛЬНАЙ МЫТНІ

Пачаты адміністрацыйны працэс. Абодва транспартныя сродкі і тытунёвыя вырабы агульным ацэначным коштам больш за 220 мільёнаў рублёў канфіскаваныя.

Апошнія навіны