BE RU EN

Улады Слоніма ўзяліся за падпісантаў звароту супраць закона аб «дармаедах»

  • 28.07.2015, 17:06

Людзям, якія паставілі свае подпісы пад зваротам да ўладаў для стварэння рабочых месцаў, тэлефануюць і пытаюцца, ці не з'яўляюцца яны самі дармаедамі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў аргкамітэце для стварэння партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".

«Паведамляюць, што з адміністрацыі прэзідэнта прыйшла папера, каб разабраліся з тымі, хто падпісаўся. Звоніць Юзвовіч Вольга Пятроўна (намесніца начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і спраў моладзі)», - паведамляе каардынатар аргкамітэта ў Слоніме Іван Бедка.

Нагадаем, Іван Бедка 6 ліпеня адправіў у адміністрацыю Лукашэнкі, у Савет міністраў Беларусі, у Гарадзенскі аблвыканкам і Слонімскі райвыканкам больш за 200 подпісаў слонімцаў супраць дэкрэта аб дармаедах і за стварэнне працоўных месцаў з годнымі заробкамі ў Слоніме. Подпісы сабралі чальцы грамадскай ініцыятывы «Народны кантроль» і простыя слонімцы.

Апошнія навіны