BE RU EN

Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі прызнаны ў РФ непажаданай арганізацыяй

  • 28.07.2015, 16:03

У Крамлі мяркуюць, што амерыканскі Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі нясе «пагрозу канстытуцыйнаму ладу» Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Генпракуратуры РФ.

«Выкарыстоўваючы магчымасці падкантрольных расейскіх камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі ўдзельнічаў у працы для прызнання нелегітымнымі вынікаў выбарных кампаній, арганізацыі палітычных акцый з мэтай уплыву на прымаемыя органамі ўлады пастановы, дыскрэдытацыі службы ва Узброеных сілах Расеі», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, Савет Федэрацыі РФ накіраваў «патрыятычны стоп-ліст» з замежнымі НКА ў Мінюст, МЗС і Генпракуратуру. У спіс унесеныя 12 НКА, якія, на думку сенатараў, непажаданыя на тэрыторыі Расеі.

Апошнія навіны