BE RU EN

Генеральны сакратар NATO падтрымаў дзеянні Турцыі на паўднёвых межах

  • 28.07.2015, 15:15

Генеральны сакратар NATO заявіў, што альянс падтрымлівае ваенныя дзеянні Турцыі, накіраваныя на навядзенне парадку ўздоўж паўднёвых межаў.

Пра гэта Енс Столтэнберг заявіў на саміце ў абмеркаванні дзеянняў Турцыі супраць баевікоў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» і курдскіх сепаратыстаў, паведамляе расейская служба BBC.

«NATO вельмі ўважліва сочыць за сітуацыяй, і мы застаемся салідарнымі з нашымі турэцкімі партнёрамі», - заявіў генеральны сакратар NATO.

Пры гэтым Енс Столтэнберг не стаў каментаваць той факт, што турэцкія ўлады наносяць удары як па джыхадзістах, так і па іх галоўных апанентах у рэгіёне.

Напярэдадні курдскія сілы ў Сірыі абвінавацілі турэцкае кіраўніцтва ў нападзе на іх пазіцыі і заклікалі да «спынення агрэсіі і да захавання міжнародных нормаў».

Апошнія навіны