BE RU EN

Суд Лівіі прыгаварыў сына Кадафі да смяротнага пакарання

  • 28.07.2015, 14:25

Суд у Лівіі вынес смяротны прысуд сыну былога дыктатара краіны Муамара Кадафі Сейф аль-Ісламу.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на тэлеканал «Аль-Арабійя».

Акрамя яго да смерці прысуджаныя яшчэ некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў, якія займалі пасады пры рэжыме Муамара Кадафі.

Паводле выраку суда, усе асуджаныя павінны быць расстраляныя.

Сейф аль-Іслам Кадафі быў узяты ў палон атрадамі былых паўстанцаў у лістападзе 2011 года і з гэтага моманту яго трымаюць пад арыштам і адмаўляюцца перадаваць цэнтральнаму ўраду ў Трыпалі. Суд над ім пачаўся ў студзені 2013 года.

Лівійскія ўлады абвінавачвалі Сейф аль-Іслама Кадафі ў карупцыі і ваенных злачынствах. Гэта не адзіныя абвінавачванні супраць сына дыктатара: міжнародны крымінальны суд ужо даўно абвінавачвае яго ў злачынствах супраць чалавечнасці і дамагаўся выдачы для правядзення судовага працэсу ў Гаазе. Аднак кіраўніцтва краіны адмовілася выконваць гэты запыт, настойваючы на неабходнасці судзіць Сейф аль-Іслама Кадафі на радзіме.

Апошнія навіны