BE RU EN

За трансфер Івана Маеўскага «Анжы» заплаціў «Завішэ» мільён еўраў

  • 28.07.2015, 12:07

Махачкалінскі «Анжы» заплаціў польскай «Завіше» за трансфер паўабаронцы зборнай Беларусі Івана Маеўскага мільён еўраў.

Пра гэта піша «Прессбол» са спасылкай на Express Bydgoski.

Уладальнік клуба з Быдгошчы Радаслаў Осух не стаў каментаваць інфармацыю пра суму, аднак адзначыў, што атрыманыя грошы ад продажу беларуса дапамогуць «Завішэ» захаваць некалькіх гульцоў.

Нагадаем, у чэрвені стала вядома, што паўабаронца зборнай Беларусі Іван Маеўскі прадоўжыць кар'еру ў Махачкалінскім «Анжы».

Апошнія навіны