BE RU EN

Старонку на Google+ больш не трэба прывязваць да YouTube

  • 28.07.2015, 11:09

Кампанія Google скасавала абавязковую рэгістрацыю ў сацыяльнай сетцы Google+ для карыстання іншымі папулярнымі сэрвісамі, у першую чаргу відэапарталам YouTube.

«Старонка у Google стане тым адзіным, што будзе вам патрэбна для абмену кантэнтам, камунікацыі, стварэння канала на YouTube і іншых дзеянняў на прасторах Google», - гаворыцца ў паведамленні ў блогу кампаніі.

Пры гэтым Google папярэджвае, што на поўнае скасавання прывязкі спатрэбіцца некалькі месяцаў, таму карыстальнікам рэкамендавана пакуль не выдаляць свае прафайлы ў Google+, паведамляе руская служба BBC.

Прывязка старонкі ў Google+ да YouTube была ўведзена ў верасні 2013 года. Google матываваў гэта жаданнем палепшыць якасць каментароў да відэаролікаў, аднак многія карыстальнікі былі незадаволеныя гэтай зменай.

Апошнія навіны