BE RU EN

Новым прэм'ерам Малдовы прызначаны Валерый Стралец

  • 28.07.2015, 10:32

Прэзідэнт Малдовы падпісаў указ аб зацвярджэнні прэм'ерам Валерыя Стральца ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Мікалай Цімафці заявіў журналістам, што даручыў новаму кіраўніку ўрада сфармаваць яго і прадставіць новы план дзеянняў у парламенце цягам 15 дзён, паведамляе «Радыё Свабода». Аднак парламент Малдовы збіраецца зацвердзіць новы ўрад ужо 31 ліпеня.

Кандыдатура Валерыя Стральца на пасаду прэм'ера была ўзгодненая кааліцыяй і пададзеная на подпіс прэзідэнту ў першай палове панядзелка.

45-гадовы палітык з'яўляецца сузаснавальнікам і намеснікам старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі і ўзначальвае яе парламенцкую фракцыю з верасня 2014 года.

Папярэдні прэм'ер-міністр Малдовы Кірыл Габурыч сышоў у адстаўку 12 чэрвеня пасля абвінавачванняў у падробцы дыплома аб вышэйшай адукацыі.

Апошнія навіны