BE RU EN

На фондавым рынку Кітая прадаўжаецца абвал

  • 28.07.2015, 10:00

У панядзелак фондавы рынак Кітая зафіксаваў найбольш моцнае падзенне за больш чым 8 гадоў.

У аўторак абвал прадоўжыўся. У пачатку таргоў індэкс Shanghai Composite ўпаў на 4,3%, паведамляе расейская служба BBC.

Індэкс Hang Seng на Ганконгскай біржы апусціўся на 0,5%, а адзін з найважнейшых фондавых індэксаў Японіі Nikkei ўпаў на 1,1%.

Цэнтрабанк Кітая ўжо паабяцаў укласці 50 млрд юаняў ($8,05 млрд) у фондавыя рынкі краіны для стымулявання росту.

У панядзелак фондавы рынак Кітая зафіксаваў наймацнейшае падзенне за больш чым восем гадоў у выніку актыўнага распродажу акцый пад канец таргоў.

Апошнія навіны