BE RU EN

П'яны гарадзенец зладзіў гонкі з ДАІ на палях і ў лясах

  • 28.07.2015, 9:56

Жыхар Гародні сыходзіў ад пераследу, пакуль не заехаў у тупік.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў ДАІ абласнога цэнтра.

«Не толькі па аўтамабільных, але і па прасёлкавых, па лясных дарогах, то знікаючы, то з'яўляючыся ў полі зроку інспектара, хаваўся ўчора ў ваколіцах Парэчча п'яны кіроўца», - гаворыцца ў паведамленні.

Распіўшы з сябрам бутэльку гарэлкі, гарадзенец з лецішча на «Сітраене» накіраваўся ў краму. Перад населеным пунктам убачыў патруль ДАІ і развярнуўся ў адваротны бок. Значна павялічыўшы хуткасць, стаў хавацца. Сыходзіў ад пераследу, пакуль не заехаў у тупік.

Утрыманне алкаголю ў арганізме затрыманага перавысіла максімальна дазволенае прыкладна ў сем разоў.

Апошнія навіны