BE RU EN

Кошт нафты Brent апусціўся ніжэй за $53 за барэль

  • 28.07.2015, 9:41

На сусветных таргах у аўторак, 28 ліпеня, кошты нафты прадоўжылі зніжэнне.

Так, з пачатку таргоў кошт Brent упаў на 3,14% - да $52,9, WTI - на 0,67%, да $47,08 за барэль, паведамляе УНІАН.

На рынак робіць ціск празмернасць прапановы. Адыграла сваю ролю і пагаршэнне прагнозу Bank of America Corp па коштах на паўночнаморскую нафту маркі Brent у трэцім квартале 2015 да 50 даляраў за барэль з прагназаваных раней 54 даляраў.

Апошнія навіны