BE RU EN

Ураган у Бабруйску ламаў білборды і валіў дрэвы

  • 27.07.2015, 10:27

Учорашняя непагадзь, мяркуючы па ўсім, мацней за ўсё ўдарыла па Бабруйску.

Відэа, зробленае ўчора ў гэтым горадзе, кажа пра тое, што непагадзь як сапраўдны ўраган прайшлася па ім: затопленымі апынуліся дарогі, моцны вецер (да 22 м/с) валіў рэкламныя шчыты і з коранем выкарчоўваў дрэвы. У МНС паведамляюць, што пашкоджаныя таксама былі дахі шасці жылых дамоў. На шчасце, абыйшлося без пацярпелых.

«Я баюся вады», - кажа дзіця ў відэа. І яго можна зразумець. Праезную частку заліло даволі сур'ёзна. Аўтамабілі, вядома, не плылі як караблі, але ваду рассякалі з прыкметнымі хвалямі, піша onliner.by.

Моцны вецер паваліў металічны шчыт. Ён проста адарваўся ад бетоннай асновы.

Вуліцы замяло абарванай лістотай. Калі дрэвы вытрымлівалі націск, то ўсё вакол было ў паламаных галінах. А бывала, што не вытрымлівалі.

Апошнія навіны