BE RU EN

Дэпардзье: Падатак на «дармаедства» - гэта выдатна

  • 27.07.2015, 9:29

Французскі актор Жэрар Дэпардзье падтрымаў увядзенне падатку на «дармаедства» ў Беларусі.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» 26 ліпеня, паведамляе РБК.

«У Лукашэнкі з пэўнага моманту гэтыя людзі павінны плаціць штраф за тое, што яны не працуюць. І гэта выдатна», - заявіў Жэрар Дэпардзье.

Нагадаем, на мінулым тыдні актор наведаў Беларусь. Праграма ў яго была насычаная. Так, беларускі дыктатар навучыў актора, што атрымаў расейскае грамадзянства, касіць траву.

Апошнія навіны