BE RU EN

Кітаец спрабаваў падпаліць самалёт з 95 пасажырамі ў паветры

  • 26.07.2015, 15:58

Чальцам экіпажа і іншым пасажырам удалося абясшкодзіць зламысніка.

У Кітаі пасажыр рэйса авіякампаніі Shenzhen Airlines хацеў учыніць на борце лайнера пажар і справакаваць яго катастрофу, паведамляе расейская служба BBC са спасылкай на дзяржаўныя СМІ краіны.

Інцыдэнт адбыўся ў момант, калі самалёт з 95 пасажырамі і дзевяццю чальцамі экіпажа на борце заходзіў на пасадку ў горадзе Гуанчжоў на поўдні краіны.

Мужчына, імя якога не паведамляецца, распачаў спробу зладзіць пажар, скарыстаўшыся запальнічкай і гаручай вадкасцю.

Чальцам экіпажа і іншым пасажырам удалося абясшкодзіць зламысніка. Двое з іх пацярпелі і былі шпіталізаваныя пасля прызямлення лайнера.

Кітайскія перавозчыкі, як і большасць авіякампаній ва ўсім свеце, забараняюць праносіць на борт запальніцы і лёгкаўзгаральныя вадкасці. Як мужчына прайшоў дагляд у аэрапорце, невядома.

Апошнія навіны