BE RU EN

Грузавы «Боінг» здзейсніў аварыйную пасадку ў аэрапорце Менска

  • 26.07.2015, 11:09

У Нацыянальным аэрапорце «Менск» 25 ліпеня здзейсніў аварыйную пасадку грузавы «Боінг-747-200».

Самалёт накіроўваўся з беларускай сталіцы ў горад Табук, які размешчаны на паўночным захадзе Саудаўскай Аравіі. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў МНС.

На борце знаходзілася шэсць чалавек (усе - чальцы экіпажа). У 15.33 самалёт паспяхова прызямліўся.

Аб характары няспраўнасці і грузе «Боінга» не паведамляецца.

Апошнія навіны