BE RU EN

На ажыўленым перакрыжаванні ў Менску сутыкнуліся аўтобус і Kia Ceed

  • 25.07.2015, 10:45

Аварыя адбылася ўчора а другой палове дня на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Каліноўскага.

Мяркуючы з фатаграфій, аўтобус паварочваў з Лагойскага тракта налева, а кіроўца Kia рухаўся ў прамым сустрэчным кірунку. У выніку пасажырскі транспарт левым бокам зачапіў левую заднюю частку легкавушкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ ніхто не пацярпеў, піша onliner.by.

«Учора а 16:18 дзіўнае ДТЗ на скрыжаванні Каліноўскага і Лагойскага тракту. Відавочна, аўтобус паспяшаўся павярнуць налева і зачапіў) Kia Ceed, якірухаўся ў сустрэчным кірунку (на выезд з горада), аўтамабіль «свежы». Левае задняе крыло і задні бампер дакладна пойдуць пад замену», - выказаў меркаванне відавочца ДТЗ.

Апошнія навіны