BE RU EN

Суботкін змешчаны ў СІЗА на Валадарскага

  • 24.07.2015, 17:44

Былы генеральны дырэктар менскага «Дынама» змешчаны ў следчы ізалятар №1 па вуліцы Валадарскага.

Пра гэта паведамляе by.tribuna.com.

Нагадаем, у дачыненні да Суботкіна распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.424 за прычыненне шкоды ў асабліва значнай суме. Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Апошнія навіны