BE RU EN

Паляк на параплане парушыў беларускую мяжу

  • 23.07.2015, 18:47

Жыхар польскага Беластока парушыў беларускую дзяржаўную мяжу, падчас палёту на параплане.

Як паведамілі БелаПАН у Дзяржаўным памежным камітэце, днём 22 ліпеня паводле інфармацыі мясцовага жыхара гарадзенскімі памежнікамі сумесна з прадстаўніком добраахвотнай дружыны ў раёне населенага пункта Нязбодзічы Свіслацкага раёна за парушэнне заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы быў затрыманы грамадзянін Польшчы. 26-гадовы жыхар Беластока пераляцеў польска-беларускую мяжу на безматорным лятальным апараце - параплане.

Пры сабе ў маладога чалавека былі радыёстанцыя, смартфон, ліхтар, сродкі аказання першай медыцынскай дапамогі, таблеткі без прамысловай упакоўкі, пасведчанне кіроўцы, банкаўскія пластыкавыя карты, грошы.

Са слоў грамадзяніна Польшчы, ён страціў арыенціроўку на мясцовасці ў паветры.

Пачаты адміністрацыйны працэс паводле факта парушэння дзяржаўнай мяжы з выкарыстаннем безматорнага лятальнага апарата.

Апошнія навіны