BE RU EN

Глыбоцкага журналіста аштрафавалі на 25 базавых адзінак за гістарычны матэрыял

  • 23.07.2015, 15:34

Змітра Лупача абвінавацілі ў «незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ».

Глыбоцкага журналіста, сябра аргкамітэта БХД Дзмітрыя Лупача 23 ліпеня Глыбоцкі райсуд аштрафаваў на 25 базавых адзінак (4,5 млн).

Яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб СМІ і артыкулаў 22.9 ч.2 КоАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) на падставе размяшчэння 9 чэрвеня на сайце «Еўрарадыё» матэрыялу «Знайшліся сваякі памежніка, які загінуў у Глыбоцкім раёне 17 верасня 1939», паведамілі charter97.org у прэс-службе аргкамітэта для стварэння партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.

«Адвакат разнёс довады абвінавачвання ў пух і прах. Але суддзя Казак, якая таксама ўзначальвае раённы суд, нават не даслухала аргументы да канца і вынесла свой прысуд», - адзначыла каардынатарка БХД у Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Апошнія навіны