BE RU EN

Пасажыраў цягніка ў Менску эвакуавалі праз пакет з радыёдэталямі

  • 23.07.2015, 9:24

Пасажыры цягніка №27 «Масква - Берасце» былі эвакуаваныя ў Менску праз выяўленне ў вагоне складу падазронага пакета.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў МНС Беларусі.

«Супрацоўнікамі АУС на транспарце ГУУС Мінгарвыканкама з трох вагонаў цягніка былі эвакуаваныя 50 чалавек, доступ у цягнік абмежаваны», - гаворыцца ў паведамленні.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні раніцай. Праз эвакуацыю затрымка ў адпраўленні цягніка склала 50 хвілін. Да прыбыцця на месца здарэння сапёраў з в/ч 5448, быў знойдзены гаспадар пакета, які распавёў, што ў ім знаходзяцца радыёдэталі.

Апошнія навіны