BE RU EN

Магілёўскую журналістку выклікаюць у міліцыю

  • 21.07.2015, 19:03

Сёння, 21 ліпеня, міліцыянты прыйшлі на кватэру, дзе пражывае Аліна Скрэбунова.

Яны выпісалі журналістцы позву ў РАУС Ленінскага раёна на сёння на 16-30. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі журналістцы, што на яе заведзеная адміністрацыйная справа, і ў паказаны час дзяўчына будзе азнаёмленая з матэрыяламі справы, інфармуе ПЦ "Вясна".

Аліна Скрэбунова пакуль не ведае, у чым яе абвінавачваюць, але не выключае, што адміністрацыйная справа можа быць звязаная з яе прафесійнай дзейнасцю. Журналістка кажа, што цягам апошняга месяца міліцыянты прыходзілі да яе знаёмых і родных, у якіх распытвалі, чым яна займаецца і ці мае дачыненне да вырабу тых ці іншых інфармацыйных матэрыялаў.

Апошнія навіны