BE RU EN

На паркоўцы ў прыгарадзе Горадні гарэлі чатыры машыны

  • 21.07.2015, 11:16

У выніку пажару два аўтамабілі былі цалкам знішчаныя.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«20 чэрвеня а 05:55 раніцы гарадзенскімі выратавальнікамі было атрыманае паведамленне ад відавочцы аб падпаленых аўтамабілях каля санаторна-аздараўленчага прадпрыемства «Нёман» у Гарадзенскім раёне. Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, былі ахопленыя агнём чатыры машыны: Рэно Майстар, дзве Вольвы-850 і Нісан Экстрэіл.

У выніку пажару аўтамабілі Рэно Майстар і Нісан Экстрэіл знішчаныя цалкам, у адным аўтамабілі Вольва пашкоджаны маторны адсек, у другім багажнік. Пажар быў ліквідаваны а 06:17 раніцы. Прычына ўзгарання высвятляецца», - адзначылі там.

Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС

Апошнія навіны