BE RU EN

На праспекце Дзяржынскага ў Менску «Фіят» вылецеў на прыпынак

  • 20.07.2015, 14:42

Гружаны МАЗ выцесніў «Фіят Пунта» на тратуар, дзе легкавік знёс лаўку на прыпынку грамадскага транспарту.

ДТЗ здарылася 18 ліпеня ў Менску на праспекце Дзяржынскага ў раёне вуліцы Прылуцкай, пішуць «Мінск-навіны».

Як паведамілі ў ДАІ Маскоўскага РУУС, кіроўца гружанага пяском МАЗа пры перабудаванні не заўважыў «Фіят Пунта». У выніку сутыкнення легкавушка вылецела на прыпынак грамадскага транспарту і знесла лаўку.

На шчасце, абышлося без пацярпелых. Праводзіцца разбіральніцтва.

Апошнія навіны