BE RU EN

У Гомелі канфіскавалі ўкраінскую гарэлку, каву ды спецыі на чвэрць мільярда

  • 2.07.2015, 20:59

У Гомелі выявілі 1253 бутэлькі гарэлкі «Хлебны дар» і «Казацкая рада», 1020 пачкаў кавы «Якабс», 2490 пакетаў спецый.

Раніцай 2 ліпеня ля дома 291 на вуліцы Ільіча міліцыя затрымала аўтамабіль «Мэрсэдэс Бенц Спрынтар». Самаходам, які належыць 33-гадоваму гомельцу, кіраваў 49-гадовы жыхар абласнога цэнтра.

Кіроўца перавозіў таварна-матэрыяльныя каштоўнасці вырабу Украіны ў парушэнне дзейнага заканадаўства, распавялі «Гомельскай праўдзе» ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама.

У аўто выявілі 1253 бутэлькі гарэлкі «Хлебны дар» і «Казацкая рада», 1020 пачкаў кавы «Якабс», 2490 пакетаў спецый. Агульная сума канфіскаванага тавару перасягнула 234 мільёна рублёў.

Апошнія навіны