BE RU EN

З палону баевікоў вызвалілі яшчэ двух украінскіх вайскоўцаў

  • 2.07.2015, 19:08

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў аб вызваленні з палону двух украінскіх вайскоўцаў.

Пра гэта ён напісаў у Twitter, паведамляе УНІАН.

"Кагадзе вызвалілі з палону жаўнераў - Рамана Капацыя з 28 разведвальнай брыгады і Вадзіма Бабенку з 80 аэрамабільнай брыгады. Слава Украіне!" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Раней паведамлялася, што ў палоне баевікоў на Данбасе знаходзяцца 270 чалавек, амаль трэць з якіх - мірныя жыхары.

Апошнія навіны