BE RU EN

Жыхары Гомля купляюць ваду для кітайцаў, якія страйкуюць

  • 2.07.2015, 16:23

Пратэстуючыя кітайскія рабочыя, якія занятыя на будаўніцтве ў Добрушы кардоннага камбіната, прайшлі ўжо палову Гомля.

Дзяўчаты на вуліцах купляюць для іх ваду ў краме: выглядаюць кітайцы стомленымі і змучанымі, паведамляе карэспандэнт «Нашай Нiвы» Аляксандр Вялітчанка.

Кітайцы патрабуюць выплаты запазычанасці ў заробках. З іх слоў, будаўнікам ужо тры месяцы не плацілі заробку. Яны пачалі свой шлях раніцай у Добрушы і да абеду былі ў Гомлі.

Паводле інфармацыі выдання, будаўнікі адмовіліся размаўляць з прадстаўнікамі аблвыканкама і кіроўнай кампаніі. Яны не хочуць ні з кім размаўляць акрамя пасла Кітая ў Беларусі і маюць намер дайсці да Менска.

Апошнія навіны