BE RU EN

Жыхара Берасцейскай вобласці пакаралі за «халяву» ад расейца

  • 2.07.2015, 12:37

На $45 тысяч даляраў бязвыплатнай пазыкі берасцеец набыў нерухомасць, не правёўшы яе праз Дэпартамент гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі.

Такую інфармацыю размясціў сайт Берасцейскага аблвыканкама.

Атрыманую з іншай краіны суму грашовых сродкаў гатоўкай, у тым ліку і ў замежнай валюце, трэба было ў адпаведнасці з пунктам 2 Дэкрэта №24 цягам 5 дзён унесці на рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь.

У выніку на беларуса-парушальніка завялі адміністрацыйную справу.

Сума «па магчымасці, мінімальнага», як сфармулявала прэс-служба, штрафа склала 7 мільёнаў беларускіх рублёў.

Максімальнае пакаранне за гэта парушэнне - 200 базавых велічынь (36 мільёнаў беларускіх рублёў).

Апошнія навіны