BE RU EN

«Тарпеда»-БелАЗ і «Шахцёр» згуляюць першыя матчы ў Лізе Еўропы

  • 2.07.2015, 12:11

Сёння адбудуцца два матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы з удзелам беларускіх футбольных клубаў.

Жодзінская «Тарпеда»-БелАЗ на выездзе згуляе з албанскім «Кукес» (пачатак - а 19.00 паводле беларускага часу). Салігорскі «Шахцёр» правядзе гульню ў гасцях з паўночнаірландскім «Гленавонам» (пачатак - а 21.45 паводле беларускага часу), піша БелаПАН.

Матч паміж «Кукес» і «Тарпеда-БелАЗ» будзе паказаны ў жывой трансляцыі на канале «Беларусь-5» (пачатак а 18:55).

Апошнія навіны