BE RU EN

Пентагон: Іран, Кітай і Расея - галоўныя пагрозы бяспекі ЗША

  • 2.07.2015, 7:50

Масква падпадае пад крытыку праз анэксію Крыма ў новым дакладзе аб нацыянальнай бяспецы ЗША.

Пентагон кваліфікаваў Расею і Кітай як пагрозу нацыянальнай бяспецы. У першым за чатыры гады дакуменце, які вызначае вайсковую стратэгію Вашынгтона, кіраўнік амерыканскага генштаба генерал Марцін Дэмпсі заяўляе аб «невялікай, але якая расце» небяспецы вайны з буйнымі дзяржавамі, паведамляе Deutsche Welle.

Такі канфлікт прывядзе да «катастрафічных» наступстваў, папярэджвае амерыканскі чыноўнік. У папярэднім дакладзе, апублікаваным у 2011 годзе, Расея ледзь згадваецца.

У 20-старонкавым дакуменце ЗША крытыкуюць анэксію Крыма Расеяй, заяўляючы, што Масква «неаднаразова дэманстравала, што яна не прызнае суверэнітэту сваіх суседзяў і гатовая ўжыць сілу для дасягнення сваіх мэтаў». Таксама РФ зноў абвінавацілі ва ўдзеле ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны.

На Кітай амерыканскай установай ускладаецца адказнасць за «выкліканне напружанасці ў азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне». Таксама да ліку дзяржаў, якія нясуць пагрозу нацбяспецы ЗША, належаць Іран і Паўночная Карэя - абедзве краіны патрапілі ў спіс праз свае ядзерныя праграмы.

Апошнія навіны