BE RU EN

Падатковая інспекцыя цікавіцца даходамі гомельскага праваабаронцы

  • 19.07.2015, 20:25

Падатковая інспекцыя Гомельскага раёна запатрабавала ад грамадскага аб'яднання «Прававая ініцыятыва» інфармацыю аб заробку старшыні аддзялення Леаніда Судаленкі.

Чыноўнікі цікавяцца даходамі праваабаронцы за 10 гадоў, пачынаючы з 2005 года. Пры гэтым на дакуменце пастаўлены выходны грыф «Для службовага карыстання», паведамляе «Радыё Рацыя».

Праваабаронца спрабуе высветліць, хто за гэтым стаіць і каму трэба атрымаць інфармацыю ў рэжыме «строгай сакрэтнасці», але не сумняваецца, што гэта справа спецслужбаў.

- Падатковая інспекцыя добра ведае, што я там працую на грамадскіх пачатках. І ўсе справаздачы за час, калі я пражываў у Гомлі і працаваў там, паказвалі, што я не атрымліваў грошы за працу. Я так разумею, што гэта ініцыятыва спецслужбаў, якія рукамі падатковай інспекцыі спрабуюць на мяне ціснуць, - кажа Леанід Судаленка.

Са слоў праваабаронцы, ён нядаўна змяніў месца жыхарства на Гомельскі раён, па ранейшаму жыхарству падаткавікі патрабавалі ад яго штогадовыя дэкларацыі аб даходах і маёмасці цягам 15 гадоў.

Апошнія навіны