BE RU EN

Парламент Японіі ўпершыню за 70 гадоў дазволіў ваенныя аперацыі за мяжой

  • 16.07.2015, 16:35

Ніжняя палата японскага парламента прыняла закон, які дазваляе накіроўваць войскі нацыянальных сіл самаабароны для ўдзелу ў ваенных аперацыях за мяжой.

Закон таксама дазваляе падраздзяленням сіл самаабароны аказваць лагістычную падтрымку войскам іншых "дружалюбных краін". Пералік гэтых дзяржаў не вызначаны, паведамляе расейская служба BBC.

З часоў Другой сусветнай вайны японскім войскам быў забаронены ўдзел у ваенных канфліктах.

Прэм'ер-міністр краіны Сіндзо Абэ сцвярджае, што закон дапаможа краіне справіцца з рознымі ваеннымі пагрозамі.

Крытыкі гэтага праекта сцвярджаюць, што ён парушае канстытуцыю краіны.

Апошнія навіны