BE RU EN

Налепкі «Байкот» з'явіліся ў Міры і Наваградку

  • 14.07.2015, 16:10

Налепкі з заклікам да байкоту «прэзідэнцкіх выбараў» прадаўжаюць з'яўляцца ў населеных пунктах Беларусі.

На гэты раз яны былі распаўсюджаныя ў вядомых сваімі архітэктурнымі помнікамі Наваградку і Міры Гарадзенскай вобласці. Пра гэта сайту charter97.org паведамляюць чытачы.

Заклікі да байкоту «выбараў» з'явіліся на прыпынках грамадскага транспарту і тумбах для аб'яў, ля Мірскага замка і ў гістарычным цэнтры Навагрудка.

Мір

Наваградак

Апошнія навіны