BE RU EN

Узровень вады ў рэках Беларусі панізіўся да гістарычнага мінімуму гадзіну назад

  • 12.07.2015, 15:15

За дзень вада ў рэках падае на 7-10 сантыметраў.

Беларусі патрэбныя дажджы, кажуць у Міністэрстве прыродных рэсурсаў, так як узровень вады ў беларускіх рэках панізіўся да гістарычнага мінімуму. У сярэднім за дзень ён падае на 7-10 сантыметраў. Пакутуе раслінны свет, а таксама ствараюцца перашкоды для рачнога транспарту, паведамляе «Радыё Рацыя».

Былая супрацоўніца Пінскага міжраённага цэнтра гідраметэаралогіі Таццяна Гарошка кажа, што ўся праблема праз адсутнасць снегу зімой.

- Тэмпература прамярзання глебы была таксама не такая ўжо вялікая, вышыні снегу таксама мы не набралі дастатковай, якая б палепшыла гэтую сітуацыю. Гэтых ападкаў не хапіла для таго, каб набраць ваду да так званага нармальнага падпорнага ўзроўню, які ў нас павінен быць для таго, каб гэта ўсё вярнулася ў норму, нам патрэбны моцны цыклон на тыдзень як мінімум. Трэба, каб хаця б тыдзень бесперапынна ішлі ападкі, - сказала яна.

Калі ў буйных рэках назіраецца падзенне ўзроўню вады, то невялікія вадаёмы або перасохлі, або нагадваюць лужыны. Рачны грузавы транспарт не можа працаваць на поўную загрузку.

Апошнія навіны