BE RU EN

Да канца 2017 года ў менскіх шматпавярховіках завараць смеццеправоды

  • 11.07.2015, 16:44

Заварыць смеццеправоды ў менскіх шматпавярховіках плануюць да канца 2017

Аб даце кансэрвацыі паведаміў падчас жывой тэлефоннай лініі першы намеснік старшыні Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў, піша БелТА.

Адно з тэлефанаванняў паступіла ад мянчанкі, якая папрасіла актывізаваць дзейнасць у заварванні смеццеправодаў. Жанчына паскардзілася на частыя засмечванні і непрыемны пах, якія дастаўляюць пэўныя невыгоды жыхарам шматпавярховікаў. Уладзімір Кухараў праінфармаваў заяўніцу аб тым, што ў сталіцы ўжо закансэрвавана блізу 300 смеццеправодаў: «На сёння, каб заварыць смеццеправод, трэба атрымаць згоду жыхароў. На шчасце, станоўча да гэтай ініцыятывы ставіцца ўсё больш гараджан. Закончыць гэтую працу плануецца на працягу 2016-2017 гадоў».

Са слоў спецыялістаў, кансэрвацыя смеццеправодаў дапаможа не толькі істотна палепшыць гігіенічныя паказчыкі ў пад'ездах шматпавярховікаў, але і стаць для жыхароў дадатковым стымулам да паасобнага збору адкідаў. Спецыяльна для гэтай мэты ля дамоў абсталююць кантэйнерныя пляцоўкі, а з часам адкрыюць пункты збору другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Сёлета ў месце было праведзена больш за 300 сходаў з насельніцтвам, на якіх закраналася пытанне аб заварванні смеццеправодаў.

Апошнія навіны