BE RU EN

Футбольныя фанаты абвясцілі байкот

  • 11.07.2015, 15:56

Фанаты «Нафтана», «Белшыны», «Віцебску» байкатуюць хатнія матчы клубаў.

Пра гэта паведамляе Belultras.by у сваім Твітары, чакаецца, што да байкоту неўзабаве далучацца фанаты менскага «Дынама».

Такім чынам заўзятары пратэстуюць супраць неадэкватных дзеянняў міліцыі падчас футбольных матчаў.

Нагадаем, 3 траўня, падчас матчу чэмпіянату краіны o футболе ў першай лізе паміж ФК «Баранавічы» з ФК «Дняпро» Магілёў адбылося сутыкненне паміж АМАПам і баранавіцкімі фанатамі. Міліцыянты «паклалі» заўзятараў на зямлю, а потым некаторыя з іх працягвалі збіваць падлеткаў, якія ляжалі на зямлі, ніяк не супраціўляючыся.

Дзеянні супрацоўнікаў МУС, якія ўжывалі фізічную сілу і спецсродкі супраць футбольных заўзятараў у Баранавічах, прызнаныя законнымі.

Апошнія навіны