BE RU EN

СБУ дэпартавала з Украіны прапагандыстку расейскага «Першага канала»

  • 1.07.2015, 20:00

Аляксандру Чарэпніну выправадзілі з Украіны з прычыны антыўкраінскай дэструктыўнай дзейнасці.

Служба бяспекі Украіны дэпартавала супрацоўніцу расейскага Першага канала Аляксандру Чарэпніну за антыўкраінскую дэструктыўную дзейнасць на карысць аднаго з рупараў крамлёўскага агітпрапа. Пра гэта ЛІГАБізнесІнформ паведамілі ў прэс-службе СБУ.

У СБУ распавялі, што выправадзілі расейскую прапагандыстку з забаронай на ўезд тэрмінам на тры гады.

У пачатку года СБУ затрымала з намерам дэпартацыі двух журналістаў здымачнай групы расейскага тэлеканала LifeNews за дзейнасць, што чыніць шкоду нацыянальным інтарэсам Украіны, не звязаную з журналістыкай. Усяго за мінулы год СБУ выправадзіла з краіны 88 расейскіх вайсковых прапагандыстаў.

Апошнія навіны