BE RU EN

У новай Канстытуцыі Украіны Крым захаваў статус аўтаноміі

  • 1.07.2015, 19:06

У праекце змяненняў у Канстытуцыю аўтаномны статус Крыму і асаблівы статус горада Севастопаля захаваныя.

Сёння ў жывым эфіры прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прэзентаваў праект новай Канстытуцыі. Адказваючы на пытанне пра магчымыя змены ў пытанні статусу цяпер незаконна акупаванай паўвыспы, Парашэнка адзначыў, што аўтаномія Крыму выразна адлюстраваная ў дзейнай Канстытуцыі, і мае дастаткова шырокія паўнамоцтвы, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

"Гэтыя паўнамоцтвы Крыму і Севастопаля захоўваюцца. Украіна шмат чым абавязаная крымскім татарам, і таму напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў я быў ініцыятарам адпаведнай пастановы, паводле якой быў прыняты адпаведны закон аб нацыянальна-культурнай аўтаноміі крымска-татарскага народа", - падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

"Я ўпэўнены ў тым, што мы гэта павінны былі зрабіць гады, а можа дзесяцігоддзі таму, і гэта магчыма стварыла б іншую сітуацыю ў Крыме. Але гэты закон дзейнічае, і я ўпэўнены, што ў выніку дыпламатычных намаганняў праблема Крыму, яго незаконнай анэксіі з боку РФ будзе развязаная, і аднаўленне нацыянальна-культурнай аўтаноміі крымскіх татараў, і вызваленне аўтаномнай рэспублікі Крым адбудзецца"- дадаў Парашэнка.

Апошнія навіны