BE RU EN

Парашэнка: Змены ў Канстытуцыю не прадугледжваюць адмысловага статусу Данбаса

  • 1.07.2015, 17:48

Прэзідэнт Украіны заяўляе, што праект змяненняў у Канстытуцыю не прадугледжвае асаблівага статусу Данбаса.

Пра гэта Пятро Парашэнка заявіў падчас прэзентацыі праекта змяненняў у Канстытуцыю Украіны ў частцы дэцэнтралізацыі, піша УНІАН.

«Дарэчы, праект змяненняў у Канстытуцыю не прадугледжвае ніякага асаблівага статусу Данбаса... Праект прадугледжвае магчымасць спецыфічнага парадку вядзення мясцовага самакіравання ў асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках Данецкай і Луганскай абласцей, які вызначаецца асобным законам», - сказаў прэзідэнт Украіны.

Пятро Парашэнка таксама падкрэслівае, што дэцэнтралізацыя не азначае паслаблення цэнтральнай улады ў такіх пытаннях як абарона, замежная палітыка, нацыянальная бяспека.

«Яшчэ раз падкрэсліваю, што дэцэнтралізацыя не азначае паслаблення цэнтральнай улады ў такіх пытаннях як абарона, замежная палітыка, нацыянальная бяспека, вяршэнства права, захаванне грамадзянскіх свабод», - сказаў прэзідэнт.

Пятро Парашэнка абяцае сёння, 1 ліпеня, да канца дня адправіць на разгляд парламента змены да Канстытуцыі ў частцы дэцэнтралізацыі.

Апошнія навіны