BE RU EN

Аляксандра Сасновіч саступіла ў другім коле Уімблдона

  • 1.07.2015, 16:42

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (137-е месца ў сусветным рэйтынгу) скончыла выступленне на Уімблдонскім турніры.

1 ліпеня ў матчы другога кола яна саступіла Зарыне Дыяс (34) з Казахстана - 5:7, 1:6, піша БелаПАН.

У асноўную сетку Аляксандра Сасновіч прабілася праз тры колы кваліфікацыі, а ў першым коле асноўнай сеткі перамагла кітаянку Лін Чу (116) - 4:6, 7:5, 6:1.

Сёння матч другога кола правядзе Вікторыя Азаранка (24). Яе спаборніцай будзе Кірстэн Фліпкенс (96) з Бельгіі.

Матч першага кола мужчынскага парнага разраду згуляе сёння і дуэт Максіма Мірнага і Лукаша Кубата (Польшча). Іх спаборнікамі будуць Адрыян Манарына і Люка Пуйе з Францыі.

Апошнія навіны