BE RU EN

Фотафакт: Людзі выкідваюць 50-рублёвыя купюры ў сметніцу

  • 1.07.2015, 15:13

З сённяшняга дня самая дробная беларуская купюра выйшла са звароту.

Чытачка з Гомеля Анжаліка Аліева даслала фатаграфію, зробленую сёння.

«Вось так выглядае сметніца ў адной з аптэк Гомеля па вуліцы Агаранкі», - напісала яна.

У скрыні ляжыць некалькі купюр наміналам у 50 беларускіх рублёў.

Нагадаем, з 1 ліпеня купюры наміналам 50 рублёў адбіраюцца са звароту і іх перасталі прымаць пры ўсіх тыпах плацяжоў.

Апошнія навіны