BE RU EN

«Ісламская дзяржава» пагражае захапіць сектар Газа

  • 1.07.2015, 14:59

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» размясцілі ў сетках відэа, у якім прыстрашылі захапіць сектар Газа і зрынуць ХАМАС.

«Мы з коранем вырвем Ізраіль. Вы, ФАТХ і ўсе гэтыя прыхільнікі свецкай дзяржавы - нішто, таму нашы наступаючыя шэрагі вас зрушаць», - кажа ў роліку ісламіст. З ягоных слоў, у Газе будуць устаноўленыя законы шарыяту, піша Lenta.ru са спасылкай на The Guardian.

Сектар Газа з 2007 года знаходзіцца пад кіраваннем палестынскай ісламісцкай арганізацыі ХАМАС, якая не прызнае права Ізраіля на існаванне. Мяркуецца, што ХАМАС - адгалінаванне ісламісцкай арганізацыі «Браты-мусульмане». Рух уваходзіў у еўрапейскі спіс тэрарыстычных арганізацый з 2003-га, аднак у сярэдзіне снежня мінулага года суд ЕЗ выключыў яго з гэтага пераліку. Вялікая Брытанія і Аўстралія, у адрозненне ад Ізраіля, Канады, ЗША і Японіі, прылічаюць да тэрарыстычных толькі вайсковае крыло руху.

«Ісламская дзяржава» - тэрарыстычная арганізацыя, якая захапіла частку тэрыторыі Сірыі і Іраку і абвясціла там халіфат.

Апошнія навіны