BE RU EN

Дэлегацыя Расеі не захацела ехаць на сесію ПА АБСЕ без Нарышкіна

  • 1.07.2015, 14:14

Расейская дэлегацыя не возьме ўдзелу ў сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Хельсінкі.

Пра гэта заявіў спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін, паведамляе РІА "Новости".

"Мае калегі пагадзіліся са мной у тым, што недапушчальна паніжаць узровень прадстаўніцтва расейскай дэлегацыі на гэтай сесіі, тым больш такой важнай, якая прысвечана 40-годдзю падпісання Хельсінскага акта, асноватворнага дакумента. Расейская дэлегацыя ў поўным складзе не возьме ўдзелу ў рабоце сесіі, якая пройдзе ў Хельсінкі. Гэты выражэнне нашага пратэсту супраць самавольства, супраць парушэння прынцыпаў дэмакратыі і парламентарызму, гэта нашы дзеянні ў абарону міжнароднага права, у абарону прынцыпаў і каштоўнасцяў парламентарызму і дэмакратыі", - сказаў Нарышкін журналістам.

У аўторак стала вядома, што Фінляндыя наважыла не выдаваць Нарышкіну дазвол на ўезд у краіну для ўдзелу ў сесіі ПА АБСЕ, якая адбудзецца ў Хельсінкі з 5 да 9 ліпеня. Пасольства Фінляндыі ў Расеі патлумачыла нявыдачу дазволу на ўезд у краіну спікеру ДД тым, што расейскі парламентарый уваходзіць у санкцыйны чорны спіс Еўразвязу. Чакалася, што Нарышкін узначаліць расейскую дэлегацыю на сесіі.

Апошнія навіны