BE RU EN

Купюры ў 50 рублёў сёння выходзяць з абароту

  • 1.07.2015, 8:04

З 1 ліпеня іх перастануць прымаць пры ўсіх відах плацяжоў.

Да канца гэтага года 50-рублёўкі можна будзе здаць у банках краіны, пасля - толькі ў Нацбанку.

З 1 ліпеня 2015 банкі і суб'екты гаспадарання спыняць выдачу 50-рублёвых банкнот грамадзянам, у тым ліку і ў якасці рэшты. Пры гэтым банкі працягнуць прымаць купюры ў 50 рублёў ад суб'ектаў гаспадарання да 1 верасня.

Беларусы змогуць абмяняць пакінутыя на руках 50-рублёвыя банкноты з 1 ліпеня да 31 снежня ва ўсіх банках краіны, а з 1 студзеня да 30 чэрвеня 2016 г. - толькі ў Нацбанку. Абмен будзе праводзіцца без абмежаванняў і без камісіі ў любой суме, кратнай 100 рублям.

З 1 ліпеня 2016 г банкноты наміналам 50 рублёў выключаць з абароту. Яны будуць уважацца несапраўднымі.

Апошнія навіны