BE RU EN

Макей ляціць у Маскву

  • 6.06.2015, 13:47

Кіраўнік МЗС Беларусі едзе ў Маскву на запрашэнне расейскага калегі Сяргея Лаўрова.

Падчас перамоў кіраўнікі замежнапалітычных міністэрстваў Беларусі і Расеі абмяркуюць этапы рэалізацыі Праграмы ўзгодненых дзеянняў у сферы замежнай палітыкі Саюзнай дзяржавы на 2014-2015 гады, піша «Комсомольская правда в Беларусі».

Таксама міністры плануюць параўнаць падыходы што да сітуацыі ва Украіне, стану і перспектыў стасункаў Беларусі і Расеі з ЗША і Еўрапейскім звязам, у тым ліку ў кантэксце саміту «Усходняга партнёрства» ў Рызе, які прайшоў 21-22 траўня сёлета. Традыцыйна кіраўнікі міністэрстваў абмяняюцца меркаваннямі і ў пытаннях узаемадзеяння Беларусі і Расеі ў ААН, 70-годдзе якой будуць адзначаць сёлета.

Апошнія навіны