BE RU EN

Business Insider паказаў нелегальна зробленыя фатаграфіі

  • 30.06.2015, 21:45

Вядомае выданне Business Insider апублікавала творы расейскіх руфэраў Вадзіма Махорава і Віталія Раскалава.

На здымках паказаныя нестандартна знятыя турыстычныя славутасці з усяго свету, піша "Корреспондент".

Збольшага фатаграфіі зробленыя з гмахаў, доступ да якіх патрабуе адмысловага дазволу. Цягам гадоў дзеля файнага кадру хлопцы рызыкавалі ўласным жыццём, узбіраючыся на хмарачосы і спускаючыся ў цямраныя сутарэнні.

Махораў і Раскалаў пабывалі ў такіх краінах, як Швэцыя, Чэхія, Францыя, Гішпанія, Партугалія, ААЭ, Егіпет і Японія. Кожны раз хлопцы прывозілі адтуль дзівосныя кадры мясцовых славутасцяў.

Раней 558 парашутыстаў скокнулі з хмарачоса Princess Tower у Дубаі - самага высокага жылога будынка ў свеце.

Апошнія навіны